
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь студэнты-першакурснікі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта здзейснілі займальную экскурсію ў Дом-музей Адама Міцкевіча. Рабяты знаходзяцца на этнаграфічнай практыцы, вывучаюць культуру і гісторыю Навагрудчыны.
Экскурсія пачалася з прывітальнага слова старшага навуковага супрацоўніка музея М.П. Гайбы, які расказаў аб значэнні ўстановы, аб ролі Дома-музея Адама Міцкевіча ў захаванні гістарычнай памяці і пазнаёміў з экспазіцыяй.
Адмысловая ўвага была нададзена Дню Незалежнасці - аднаму з самых значных свят. Студэнты праслухалі лекцыю "Рэха невыноснай памяці", прысвечаную генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, і здзейснілі экскурс па выставе плакатаў аб генацыдзе беларускага народа.
Напрыканцы экскурсіі студэнты выказалі падзяку супрацоўнікам музея за магчымасць дакрануцца да гісторыі. Гэтае мерапрыемства стала важным крокам на шляху да фармавання ў іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі.