Мерапрыемствы да Тыдня бацькоўскай любові

З 14 па 21 кастрычніка Літаратурны музей запрашае адзначыць разам адны з самых кранальных і важных восеньскіх святаў – Дзень маці і Дзень бацькі. Цягам тыдня бацькоўскай любові запрашаем на самыя разнастайныя праграмы і майстар-класы.

14/10, 11:00 – інтэрактыўная праграма “Жылі-былі казкі” (5р.);
15/10, 11:00 – інтэрактыўная праграма “Капітан далёкіх вандровак” (5р.);

Майстар-класы “Падарункі для самых родных”:

16/10, 11:00 – “Панна Ружа”: стварэнне дэкаратыўтых бутаньерак з паперы (5р.);
17/10, 11:00 – “Анёлак”: выраб гліняных фігурак (5р.);
19/10, 12:00 – Святочныя паштоўкі з беларускімі пісьменнікамі (5р.);
19/10, 15:00 – “Лагодны агменьчык” стварэнне свечак з вашчыны (5р.).

18/10, 16:00 – куратарская тэматычная экскурсія Валянціны Кароткінай па выставе да 185-годдзя Ф.Багушэвіча “Адкуль узяўся Бурачок?..” (10р.);
20/10, 11:00 – майстар-клас “Ствары свой радавод” (5р.);
21/10, 11:00 – інтэрактыўная праграма “Жылі-былі казкі” (5р.).

Праграмы і майстар-класы праводзяцца для зборных груп. Магчымая таксама індывідуальная замова ў зручны для вас дзень і час: +375 17 363 56 21.

У святочныя дні: 14 і 21 кастрычніка у межах акцыі “Усёй сям’ёй у музей” шматдзетным сем’ям прадастаўляецца права ільготнага наведвання пастаянных экспазіцый музея (пры наяўнасці пасведчання).

Усіх сардэчна запрашаем!
Наш адрас: г. Мінск, вул. Багдановіча, 13.

306